БЕЛ Ł РУС

Улада

Для вырабу пячатак больш не трэба дазволу

16.02.2009 / 11:26

Адмена абавязковасці атрымання дазволу на выраб пячатак і штампаў праведзеная ў адпаведнасьці з дэкрэтам №1.

Суб'ектам гаспадарання ў Беларусі болей не трэба атрымаць дазвол на выраб пячатак і штампаў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі.

Адмена абавязковасці атрымання дазволу на выраб пячатак і штампаў праведзеная ў адпаведнасьці з дэкрэтам №1 "Пра дзяржаўную рэгістрацыю і ліквідацыю (спыненне дзейнасьці) суб’ектаў гаспадарання".

Раней дазволы на выраб пячатак і штампаў суб’ектам гаспадарання выдаваліся рэгістроўнымі органамі ў парадку, устаноўленым Міністэрствам юстыцыі.

Міністэрства ўнутраных спраў праінфармавала арганізацыі, што вырабляюць пячаткі і шмампы, пра неабходнасць вырабляць суб’ектам гаспадараньня, дзяржаўная рэгістрацыя якіх здзейсненая ў адпаведнасці з дэкрэтам, пячаткі і штампы пры прадастаўленні юрыдычнай асобай статуту (устаноўчай дамовы для камерцыйнай арганізацыі, якая дзейнчае толькі на падставе ўстаноўчай дамовы) са штампам, што сведчыць пра правядзенне дзяржаўнай рэгістрацыі, а індывідуальным прадпрымальнікам – пасведчаньня пра дзяржаўную рэгістрацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула