КДБ Беларусі стварае Кнігу памяці загінулых супрацоўнікаў

16.02.2009 / 12:44

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі стварае Кнігу памяці загінулых супрацоўнікаў.

Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ Валерый Надтачаеў.

У сувязі з гэтым КДБ звяртаецца да былых байцоў і сувязных партызанскіх атрадаў і опергруп органаў дзяржаўнай бяспекі, што дзейнічалі на акупаванай тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны, з просьбай паведаміць інфармацыю пра сябе (прозвішча (у тым ліку дзявочае для жанчын), імя, імя па бацьку, у якім атрадзе (групе) дзейнічалі, кантактныя звесткі). Зрабіць гэта можна па электроннай пошце info@kgb.gov.by, па адрасе 220623, г.Мінск, пр‑т Незалежнасці, 17, Цэнтральны архіў КДБ, па тэлефоне 8‑017‑2199889.

Вышук былых супрацоўнікаў спецслужбаў, паводле слоў В.Надтачаева, неабходны таму, што ў цяперашніх выданнях ёсць недакладнасці і выкладзеная ў іх інфармацыя — няпоўная.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН