Маладая прэс-сакратарка Зяленскага штурхала журналіста, які хацеў задаць пытанне прэзідэнту Украіны ВІДЭА

27.09.2019 / 17:57

Спікер прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Юлія Мендэль накінулася на карэспандэнта Радыё Свабода Сяргея Андрушку.

Такім чынам Мендэль паспрабавала перашкодзіць Андрушку задаць Зяленскаму нейкае пытанне.

У той жа час, пра што менавіта хацеў спытаць Зяленскага журналіст, не ўдакладняецца.

Сама Мендэль адзначыла, што агрэсія ў дачыненні да карэспандэнта Радыё Свабоды была выкліканая яго настойлівым жаданнем задаць сваё пытанне кіраўніку дзяржавы.

Пры гэтым свае паводзіны Мендэль паспрабавала апраўдаць тым, што ў ЗША адмова прэзідэнта адказваць на пытанні СМІ азначае, што журналісту забаронена падыходзіць да кіраўніка дзяржавы.

«Інакш журналіста арыштуюць. Медыя настойваюць, але не кідаюцца. Таму што асабістая прастора першай асобы — гэта яго/яе бяспека», — заявіла яна.

Спікер Зяленскага таксама сцвярджае, што Андрушка не проста задаваў пытанне, а «накідваўся на дэлегацыю».

Інцыдэнт пачаўся на 55 секундзе відэа.

Nashaniva.com