Літва адмовілася ад ідэі анлайн-галасавання праз магчымыя расійскія кібератакі

27.09.2019 / 19:44

Урад Літвы адмовіўся ад ідэі ўвядзення анлайн-галасавання на выбарах праз магчымыя расійскія кібератакі, паведамляе літоўскае тэлебачанне.

У сераду ўрад вырашыў адмовіцца ад ідэі распрацоўкі сістэмы анлайн-галасавання і ўнясення паправак у законы аб выбарах, каб укараніць электроннае галасаванне.

Nashaniva.com