У Касцюковічах другакласніцу здымалі з дрэва ратавальнікі
30.09.2019 / 08:29
У Касцюковічах дзяўчынцы, якой заціснула нагу на дрэве, спатрэбілася дапамога супрацоўнікаў МНС, піша БелТА.
Паведамленне аб тым, што на дрэве паміж сукамі заціснула нагу дзіцяці, паступіла ратавальнікам ў нядзелю, 29 верасня, а шостай гадзіне вечара.
Каб вызваліць нагу другакласніцы, работнікам МНС давялося скарыстацца гідраўлічным аварыйна-выратавальным інструментам. Адзначаецца, што ў медыцынскай дапамогі дзіця не мае патрэбы.