Беспрацоўныя скралі дзве пляшкі гарэлкі проста з прылаўка і зараз могуць сесці на шэсць гадоў 

30.09.2019 / 09:40

Здарэнне адбылося ў Баранавічах у магазіне «Дамашні», паведамляе «Наш край».

Прадавачка, што звярнулася ў міліцыю, распавяла, што раніцай двое мужчын у гандлёвай зале крамы на вачах ва ўсіх ўзялі з прылаўка дзве пляшкі гарэлкі і, не расплаціўшыся, выбеглі на вуліцу. Прычыненая шкода склала 13 рублёў 94 капейкі.

Зламыснікаў хутка знайшлі, гэта былі часова непрацуючыя 35- і 42-гадовы. Яны затрыманыя, заведзена крымінальная справа. Ім пагражае да шасці гадоў.

Nashaniva.com