У Мінску хлопец прадаваў насвай проста каля метро

30.09.2019 / 10:05

22-гадовы мінчанін затрыманы супрацоўнікамі наркакантролю Першамайскага РУУС Мінска. У кватэры ў 22-гадовага маладога чалавека было знойдзена і канфіскавана больш за 2,1 кг насваю.

Частка некурыльнай тытунёвай сумесі была ўжо падрыхтавана для продажу — расфасаваная ў поліэтыленавыя пакеты па 35 грамаў. Таксама аператыўнікі выявілі ў маладога чалавека шалі і больш за 100 пакетаў для расфасоўкі насваю.

Прадаваў хлопец каля станцый метро ў Першамайскім раёне. Адзін пакуначак насваю ён прадаваў за чатыры рублі.

Праводзіцца праверка, малады чалавек можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь.

Nashaniva.com