У Гомелі спорткар без кіроўцы ўрэзаўся ў дрэва і загарэўся

30.09.2019 / 11:45

Учора каля цэнтральнага рынку загарэўся спорткар, прычым, пры вельмі дзіўных абставінах. «Машына паехала, урэзалася ў дрэва і загарэлася», — пішуць Моцныя навіны на словы відавочцы.

Відэа з месца здарэння апублікавалі ў паблік «Гэта Гомель, дзетка!» Машына была пустая, аднак гэта не перашкодзіла ёй зрушыць з месца. Гамяльчане мяркуюць, што аўтамабіль быў на перадачы. «Замкнула, напрыклад, запальванне і панеслася», - будуюць версіі гараджане.

З людзей ніхто не пацярпеў. Праводзіцца праверка.

Nashaniva.com