У Полацку мужчына напаў з нажом на работніцу магазіна

30.09.2019 / 13:16

У Полацку п'яны мужчына з нажом спрабаваў абрабаваць краму, паведамляе віцебская абласная міліцыя.

Сігнал аб тым, што ў адным з крам горада спрацавала трывожная сігналізацыя, быў атрыманы 27 верасня ў 15.55. Да прыезду праваахоўнікаў налётчык ўжо быў абясшкоджаны аховай.

Ён падышоў да работніцы, калі тая працірала стэлажы. Дастаў нож і запатрабаваў грошы. Жанчына адштурхнула нападніка і паспяшалася па дапамогу. Ахоўнік забраў у мужчыны нож і перадаў зламысніка падаспелым міліцыянтам.

Разбой здзейсніў п'яны непрацуючы жыхар Докшыц.

Nashaniva.com