У цэнтры Мінска таксі на тратуары збіла пешахода

30.09.2019 / 14:25

Фота ДАІ

Здарэнне адбылося каля 13.15 на вуліцы Маскоўскай, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

52-гадовы кіроўца на аўтамабілі «Рэно» рухаўся з боку пр. Незалежнасці ў бок Інстытута культуры.

Машыну занесла, яна выехала за межы праезнай часткі ў раёне дома №10 па вул. Маскоўскай, дзе наехала на пешахода. Жанчына атрымала траўмы і была дастаўлена хуткай дапамогай у медустанову.

Nashaniva.com