Выпушчаны першы беларускі ноўтбук

Ноўтбукі «Калега» зробленыя на ААТ «Мінскае вытворчае аб’яднанне вылічальнай тэхнікі»

16.02.2009 / 17:32

ААТ «Мінскае вытворчае аб’яднанне вылічальнай тэхнікі» выпусціла першую партыю айчынных ноўтбукаў.

Беларускія ноўтбукі «Калега» з дыяганаллю дысплея ад 14 да 19 цаляў «ёсць поўным мабільным рашэннем для карыстальнікаў, што патрабуюць высокай прадукцыйнасці пры рабоце з графікай».

Ноўтбукі аснашчаныя таксама маніторамі з шырокім вуглом агляду (да 140 і больш градусаў).

Зробленыя яны за кошт выкарыстання працэсараў Intel Core Duo ці Core 2 Duo,а мабільная сістэма абароны захавае інфармацыю нават у выпадку удараў і вібрацыі.

БЕЛТА