БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

Масквічка заявіла, што беларускі гастарбайтар згвалціў яе саму і яе сямігадовага сына

1.10.2019 / 14:29

Nashaniva.com

Мужчына рабіў рамонт у кватэры жанчыны. Жыў там жа.

Падрабязнасці гісторыі паведамляе агенцтва гарадскіх навінаў «Масква»:

«29 верасня праваахоўнікам паступіла паведамленне аб згвалтаванні ў кватэры ў Мяшчанскім раёне Масквы. Да аператыўнікаў звярнулася 48-гадовая жанчына. Яна паведаміла, што яе і сямігадовага сына згвалціў ураджэнец Беларусі, які праводзіў касметычны рамонт у іх кватэры і часова пражываў разам з імі. З пісьмовай заявай аб згвалтаванні жанчына не звярталася».

Асобу падазраванага высветлілі, гэта 48-гадовы ураджэнец Гомеля. Афіцыйна мужчына нідзе не працуе.

Цяпер праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула