Памёр кампазітар Гія Канчэлі. Ён напісаў шыкоўную музыку да фільма «Міміно»

02.10.2019 / 09:12

Imedi

У Тбілісі на 85-м годзе жыцця памёр грузінскі кампазітар, народны артыст СССР Гія Канчэлі.

Нядаўна ён праходзіў лячэнне ў адной з клінік Тбілісі, паведамляе тэлеканал «Імеды».

Гія Канчэлі нарадзіўся ў Тбілісі ў 1935 годзе. Там жа скончыў кансерваторыю.

Канчэлі вядомы як аўтар музыкі да папулярных савецкіх фільмаў. Сярод іх стужкі Георгія Данэліі «Міміно», «Кін-дза-дза», «Не гаруй», «Пашпарт» ды многія іншыя.

Nashaniva.com