У Шклове на заводзе газетнай паперы ўзарваўся пяціметровы бункер для пілавіння

02.10.2019 / 10:14

Інцыдэнт каля цэха струганага і клеенага бруса на тэрыторыі філіяла «Домабудаванне» Завода газетнай паперы адбыўся ўвечары 1 кастрычніка.

У выніку адбыўся разрыў металічнага бункера-назапашвальніка для збору і транспарціроўкі пілавіння (3х8 м, вышынёй 5 м). У выніку пашкоджаны 48 кв.м сценак бункера-назапашвальніка. Пацярпелых няма, распавялі ў МНС.

Тэхналагічны працэс цэха спынены.

Nashaniva.com