Жыхар Мастоў выкінуў з акна бутэльку і трапіў у машыну
02.10.2019 / 11:43
33-гадовы мужчына знаходзіўся ў гасцях у знаёмага і, нягледзячы на досыць ранні час, шмат выпіў.
Замест таго, каб выкінуць пустую бутэльку ў скрыню, мужчына запусціў ёю ў акно. Бутэлька прызямлілася на прыпаркаваны каля дома аўтамабіль. Ад удару пашкоджаны кузаў аўтамабіля, паведамляе абласная міліцыя.