Эвакуацыя машын у Мінску падаражала на 5%

02.10.2019 / 11:58

Мінскія ўлады зацвердзілі новыя тарыфы на эвакуацыю аўтамабіляў.

Цяпер парушальнікам давядзецца заплаціць 63 рублі (на 5% больш) за эвакуацыю з поўнай пагрузкай і 53 рублі (на 6% больш) за эвакуацыю з частковай пагрузкай.

Першыя суткі знаходжання на стаянцы пад аховай будуць каштаваць 7,4 рубля (на 6% больш). 

Nashaniva.com