Сіноптыкі: 3 кастрычніка — дажджы

03.10.2019 / 07:59

3 кастрычніка ў краіне будзе пераважаць хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. На большай частцы тэрыторыі дажджы. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра максімальная днём +10…+16°C, у паўднёва-ўсходніх раёнах +17…+20°C.

У Мінску верагоднасць ападкаў 80—90%. Вецер паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра раніцай +10…+12°C, днём +9…+11°C, вечарам +7…+9°C.

Nashaniva.com