Міністэрства адукацыі: Здымаць настаўнікаў на тэлефон недапушчальна

03.10.2019 / 10:53

Фота ЯГ

Намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай растлумачыў рашэнне забараніць мабільныя тэлефоны ў школах, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Чыноўнік лічыць недазволенымі здымку педагогаў або дзяцей у нейкіх кампраметуючыя абставінах і булінг з дапамогай такіх рэсурсаў. Па словах А. Кадлубая, ізаляваць навучэнцаў ад тэлефонаў няправільна, аднак настаўнікі абавязаны кантраляваць працэс выкарыстання школьнікамі мабільных сродкаў.

Некаторыя школы праігнаравалі загад Міністэрства адукацыі, падпісаны ў сакавіку 2019 года. Згодна з дакументам, установы агульнай сярэдняй адукацыі павінны ўнесці ў правілы ўнутранага працоўнага распарадку для навучэнцаў мерапрыемствы, якія абмяжоўваюць выкарыстанне мабільных сродкаў у адукацыйным працэсе. Загад плануецца давесці да лагічнага завяршэння: міністэрствам прапрацоўваецца шэраг мерапрыемстваў і ствараюцца агульныя правілы па абмежаванні выкарыстання тэлефонаў.

А. Кадлубай падкрэсліў, што аптымальным рашэннем будзе захоўванне тэлефонаў у спецыяльных пранумараваных ячэйках, якія знаходзяцца на стале настаўніка.

— Дзіця бачыць сваю мабільную прыладу, падчас адукацыйнага працэсу яна на вачах у дзіцяці — на стале ў педагога, у яго вочку. Ячэйкі пранумараваны па нумарацыі журнала. Ён сам яго туды паставіць і сам адтуль забярэ. У выніку калі нанёс нейкую драпіну, то ён сам яе нанёс і сам за яе будзе адказваць, - растлумачыў чыноўнік.

Nashaniva.com