У Салігорскім раёне мужчыну засыпала зямлёй
03.10.2019 / 10:58
Здарэнне адбылося ў другой палове дня 2 кастрычніка ў вёсцы Пагост-2, паведамілі ў МНС.
Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, высветлілася, што пры пракладцы водаправоднай трубы на тэрыторыі прыватнага дома адбылося прасяданне грунту ў траншэю. У выніку мужчына, які праводзіў земляныя работы, апынуўся па пояс засыпаны зямлёй.
Ратавальнікі дэблакавалі пацярпелага і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі для далейшай шпіталізацыі. Пасля агляду лекарамі бальніцы ён быў адпушчаны дадому.