«Вы належыце да сусветных лідараў сучаснасці»: Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём нараджэння

07.10.2019 / 09:56

kremlin.ru

«Вашы паслядоўныя намаганні, велізарная праца і самааддача ляжаць у аснове значных поспехаў, якіх дабілася Расія ў пабудове моцнай і незалежнай дзяржавы. Вы па праве належыце да ліку сусветных лідараў сучаснасці, карыстаецеся вялікім аўтарытэтам і ўплывам на міжнароднай арэне», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што паглыбленне інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза паслужыць далейшаму развіццю эканомік дзвюх краін і росту дабрабыту грамадзян, стане важкім укладам у забеспячэнне бяспекі і стабільнасці на еўразійскай прасторы, паведамляе БелТА.

Сёння Пуціну спаўняецца 67 гадоў. 

Пуцін перад днём нараджэння сышоў у тайгу

Nashaniva.com