На тэрыторыі Мазырскага НПЗ аўтобус перакуліўся пасля сутыкнення з грузавіком: адзін чалавек загінуў, 11 пацярпелі

07.10.2019 / 11:05

Сур'ёзная аварыя адбылася на тэрыторыі Мазырскага НПЗ, паведамляе Tut.by

Паводле інфармацыі відавочцаў, раніцай 7 кастрычніка грузавік не прапусціў аўтобус, у якім ехалі работнікі НПЗ. Ад удару апошні перакуліўся на бок.

Як паведаміла прэс-служба МУС, грузавік «Мэрсэдэс» рухаўся па другаснай дарозе і не саступіў дарогу службовым аўтобусу. У выніку адбылося сутыкненне, аўтобус перакуліўся на бок. Аднаго з пасажыраў выкінула праз акно і прыціснула аўтобусам. Ён загінуў.

Па медыцынскую дапамогу звярнуліся 11 чалавек. Вадзіцелі транспартных сродкаў не пацярпелі.

Nashaniva.com