Украінскі дэпутат мастурбіраваў падчас пасяджэння Вярхоўнай Рады. Ролік з ім апублікавалі на Pornhub

07.10.2019 / 21:45

Скандальнае відэа мастурбацыі падпалкоўніка ўкраінскай паліцыі і дэпутата Іллі Ківы падчас пасяджэння Вярхоўнай Рады апублікавалі на папулярным міжнародным порнасайце Pornhub.

На відэа можна ўбачыць, што дэпутат Ківа падчас пасяджэння Вярхоўнай Рады перапісваецца з мадэллю Юліяй з Адэсы, а затым кідае тэлефон і пачынае здзяйсняць дзіўныя рухі рукамі.

Сам Ілля Ківа пасля апублікавання гэтага запісу заявіў, што проста папраўляў штаны, а не мастурбаваў.

Відэа на ютубе з гэтым інцыдэнтам паглядзела ўжо некалькі мільёнаў карыстальнікаў.

Пасля таго, як пра гэты выпадак стала вядома, спікер Вярхоўнай Рады Украіны Дмытро Разумкоў публічна папрасіў дэпутатаў «не задавальняць у сесійнай зале фізіялагічныя патрэбы».

Nashaniva.com