Прыбіральшчыца вынесла $400 з клуба ў Гродне

07.10.2019 / 23:18

У Гродне з начнога клуба прыбіральшчыца вынесла 400 даляраў, паведамляе міліцыя.

Як аказалася, у мясцовае аддзяленне міліцыі звярнуўся 32-гадовы мужчына, які паведаміў, што ў адным з начных клубаў горада ў яго скралі 400 даляраў. Ён таксама распавёў, што пакінуў грошы ў куртцы, якую здаў у гардэроб.

Праваахоўнікам удалося аператыўна высветліць, куды знікла валюта. Сведкам таго, што наведвальнік клуба паклаў 400 даляраў у кішэню курткі, стала прыбіральшчыца ўстановы. І, калі мужчына здаў вопратку, яна забрала купюры, але не паспела патраціць.

Жанчыну затрымалі. Завялі крымінальную справу па арт. 205 («Крадзеж») КК Беларусі.

Nashaniva.com