У Горках ліхтаршчык павіс уніз галавой на слупе: спатрэбілася дапамога ратавальнікаў

08.10.2019 / 15:57

Здарэнне адбылося раніцай 8 кастрычніка на вуліцы Куйбышава, піша 112.by.

У аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамленне, што нейкі мужчына вісіць уніз галавой на жалезабетонным ліхтары і просіць дапамогі.

Пасля прыбыцця да месца выкліку ўстаноўлена, што 58-гадовы мужчына пры выкананні работ на слупе, спатыкнуўся і апынуўся ў падвешаным стане за адну нагу ўніз галавой. Натуральна, што сам злезці не мог.

Работнікі МНС ўстанавілі лесвіцу-драбіны, па якой мужчына самастойна спусціўся на зямлю. Медыцынская дапамога не спатрэбілася.

Nashaniva.com