Сіноптыкі: 9 кастрычніка - дажджы

09.10.2019 / 07:30

9 кастрычніка ў Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. На большай частцы тэрыторыі дажджы. Вецер паўднёва-заходні парывісты. Максімальная тэмпература паветра +9…+15°С.

У Мінску: часам дождж (верагоднасць ападкаў 80—90%). Вецер паўднёва-заходні парывісты. Тэмпература паветра раніцай +5…+7°С, днём +10…+12°С, увечары +7…+9°С.

Nashaniva.com