У кожным раёне Мінска з'явяцца бяспечныя снежныя горкі для катання на санках і цюбінгах

11.10.2019 / 13:36

Такое даручэнне намеснікам кіраўнікоў адміністрацый даў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч на пасяджэнні рабочай групы, паведамляюць Мінск-навіны.

Нагадаем, мінулай зімой у краіне фіксаваліся неаднаразовыя выпадкі траўміравання і нават гібелі дарослых і дзяцей з-за катання з горак. Толькі ў студзені 2019 г. ва ўстановы аховы здароўя Мінска звярнуліся 24 чалавекі з траўмамі, атрыманымі пры катанні на цюбінгах (10 чалавек), санках (4), каньках (3), лыжах, сноўбордах і інш.

— Мы павінны прадухіляць няшчасныя выпадкі і ствараць умовы для бяспечнага катання дзяцей, і лепш за ўсё - у крокавай даступнасці. Дзесьці гэта будзе горка насыпная, дзесьці рэльеф ужо дазваляе катацца, толькі месца трэба абсталяваць, каб там было бяспечна, - адзначыў А. Дараховіч.

Так, у Цэнтральным раёне горку уладкуюць на пляцоўцы побач з Футбольным манежам, разглядаецца магчымасць стварэння такога аб'екта і каля Палаца дзяцей і моладзі. У Фрунзенскім раёне будзе 15 абсталяваных снежных горак. У Ленінскім раёне абсталююць 4 горкі. У Першамайскім ў якасці месца для катання вызначаны схіл ва Уруччы, размешчаны паміж вул. Шугаева і МКАД. У Заводскім раёне да ўжо створаных у мінулым годзе горкам дададуцца яшчэ 3 у раёне вул. Алтайскай і ў Соснах.

Як НЕ трэба катацца на цюбінгу ЭКСТРЭМАЛЬНАЕ ВІДЭА

Nashaniva.com