Адна з найбуйнейшых праваслаўных цэркваў свету прызнала ўкраінскую аўтакефалію

13.10.2019 / 10:42

Пазачарговай сабор іерархаў (сход ўсіх япіскапаў) Грэчаскай царквы 12 кастрычніка прыняў рашэнне аб прызнанні аўтакефальнай Праваслаўнай царквы Украіны, піша bbc.com.

Ужо ў найбліжэйшы час прадстаяцель ПЦУ Епіфан можа наведаць Грэцыю і служыць з прадстаяцелем царквы Элады. Гэта будзе апошнім этапам прызнання ПЦУ з боку Грэцкай царквы.

Такім чынам, Эладская царква стала першай пасля Сусветнага патрыярхату (які даў аўтакефалію ПЦУ) паміж памесных праваслаўных цэркваў свету, што прызнала незалежную ПЦУ і ўступае з ёй у эўхарыстычныя (міжцаркоўныя) зносіны.

Грэчаская з'яўляецца адной з найбуйнейшых праваслаўных цэркваў свету і лічыцца ў Грэцыі дзяржаўнай.

Рашэнне ў Афінах павінна адкрыць шлях для больш актыўнага прызнання незалежнай ад Масквы Праваслаўнай царквы Украіны сусветным праваслаўем. Таксама гэта можа спрыяць пераходу да аўтакефальнай царквы ўкраінскіх прыходаў Маскоўскага патрыярхату.

Nashaniva.com