Сёння праваслаўныя адзначаюць Пакроў — адно з самых вялікіх святаў года
14.10.2019 / 07:27
Многія цэрквы ў Беларусі названыя ў гонар Пакрова, царква ў Бубнах (Вілейскі раёне), фота з Вікіпедыі
14 кастрычніка беларускія праваслаўныя святкуюць Пакроў Найсвяцейшай Багародзіцы.
Пакроў ушаноўваюць толькі хрысціяне ўсходняй традыцыі і пераважна ва ўсходнеславянскіх землях.
Каталікі лацінскага абраду гэтага свята ў сваім календары не маюць. Грэкі перасталі яго святкаваць у XV стагоддзі.
Да ўсталявання свята спрычынілася з’яўленне ў 910 годзе Багародзіцы святому Андрэю дзеля Хрыста бажавольнаму ва Улахернскім храме Найсвяцейшай Багародзіцы ў Канстанцінопалі.
Падчас малебна за ўратаванне сталіцы Візантыі ад паганаў, якія аблажылі горад, святы Андрэй і ягоны вучань Эпіфан убачылі Дзеву Марыю, якая разгарнула над вернікамі белую хустку (амафор). Заступніцтва дапамагло — ворагі адступілі.Пакроў-амафор стаўся сімвалам заступніцтва і апекі Божай Маці над людзьмі.
«Аxiнi нас пачэсным пакровам Тваiм, аxавай нас ад усягo благoга i малi Сына Твайгo, Xрыста Бoга нашага, збавiць душы нашы», — просяць Багародзіцу хрысціяне падчас святочнай літургіі.
У народным календары Пакроў лічыўся пераходным святам між восенню і зімой. «На Пакроў да абеду восень, пасля абеду — зіма», — казалі раней.
Часам на Пакроў ішоў снег.
Але сёння будзе вельмі цёпла