ФК «Барселона» выступіў у падтрымку асуджаных каталонскіх палітыкаў

14.10.2019 / 12:16

Christian, Shutterstock.com

Футбольны клуб «Барселона» выступіў у падтрымку асуджаных каталонскіх палітыкаў, заявіўшы, што «турма — гэта не рашэнне [праблемы]».

FC Barcelona announcement
"Prison is not the solution" pic.twitter.com/o0BWOaThgD

— FC Barcelona (@FCBarcelona) 14 октября 2019 г.

«Урэгуляванне канфлікту ў Каталоніі магчыма толькі шляхам палітычнага дыялогу», - гаворыцца ў заяве клуба ў твітары.

Нагадаем, што сёння стала вядома, што Вярхоўны суд Іспаніі вынес прысуд дзевяці каталонскім лідарам у сувязі з арганізацыяй рэферэндуму аб незалежнасці рэгіёна ў 2017 годзе. Іх прызналі вінаватымі ў мяцяжы і растраце.

Максімальныя 13 гадоў турмы атрымаў былы намеснік кіраўніка ўрада Каталоніі Арыол Жункерас. Яшчэ трое атрымалі па 12 гадоў, адзін — 11,5, двое — па 10,5 і двое — па дзевяць гадоў. Трое абвінавачаных атрымалі па годзе і васьмі месяцаў забароны на пэўны род дзейнасці.

У рашэнні суда падкрэсліваецца, што каталонскія лідары не заклікалі і не ўдзельнічалі ў гвалтоўных спробах аддзялення Каталоніі, але ўсведамлялі, што іх дзеянні могуць прывесці да сутыкненняў.

Nashaniva.com