На станцыях 3-й лініі метро з'явяцца ахоўныя экраны. Як яны будуць выглядаць ФОТА

15.10.2019 / 13:44

На першых чатырох станцыях трэцяй лініі мінскага метро з'явяцца ахоўныя экраны, зробленыя ў Турцыі.

Пра гэта падчас афіцыйнай сустрэчы ў ратушы з дэлегацыяй з турэцкага горада Эскішэхір паведаміў начальнік Дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Павел Царун, паведамляюць «Мінск-навіны».

Падобныя прылады будуць адчыняцца сінхронна з дзвярыма вагонаў, якія будуць прыбываць на станцыю. Навінка дапаможа пазбегнуць выпадковых падзенняў на рэйкі.

Nashaniva.com