«Хёндэ» інвестуе $35 мільярдаў у беспілотныя аўтамабілі

15.10.2019 / 21:05

Hyundai Motor Group заявіла, што плануе інвеставаць 41 трыльён паўднёвакарэйскіх вонаў (35 мільярдаў даляраў) у аўтамабільныя тэхналогіі да 2025 года. Значная частка гэтых грошай пойдзе на распрацоўку беспілотных аўтамабіляў, піша Reuters.

Урад Паўднёвай Карэі таксама бярэ ўдзел у гэтым амбітным праекце, абвяшчаючы пра павелічэнне фінансавання беспілотных тэхналогій. Прэзідэнт краіны Мун Чжэ Ін заявіў у аўторак, што, на яго думку, да 2030 года беспілотныя аўтамабілі складуць палову новых аўтамабіляў на дарогах краіны.

Hyundai пачне продаж на рынку цалкам беспілотных аўтамабіляў да 2027 года.

Nashaniva.com