Сіноптыкі: 17 кастрычніка — да + 22, парывісты вецер
17.10.2019 / 08:00
17 кастрычніка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі па поўначы месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы, паведамляе Белгідрамет. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, у асобных раёнах парывісты. Максімальная тэмпература паветра +13.. + 19 ° С, па паўднёвым усходзе +20.. + 22 ° С.
У Мінску: без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні ўмераны да парывістага. Тэмпература паветра раніцай +11.. + 13 ° С, днём +15.. + 17 ° С, увечары +11.. + 13 ° С.