Бабуля пакінула ў інфакіёску картку, і магілёвец некалькі дзён ні ў чым сабе не адмаўляў

17.10.2019 / 10:51

73-гадовая жыхарка Магілёва пакінула ў інфакіёску картку. Прычым набрала нумар службы падтрымкі банка і паведаміла аб праблеме толькі праз некалькі дзён. За гэты час з рахунку спісаліся 213 рублёў. Работнікі банка паведамілі аб гэтым жанчыне, і яна звярнулася ў міліцыю.

Высветлілася, што 49-гадовы мужчына, які падышоў да інфакіёска пасля пенсіянеркі, забраў чужую карту, якая проста выпала яму ў рукі.

У выніку ён змог патраціць прыстойную грашовую суму, на якую некалькі дзён жыў. Бескантактныя карта дазволіла яму без ведання пін-кода здзейсніць некалькі аперацый, на якія купляў алкаголь і прадукты, паведамляе абласная міліцыя. 

Nashaniva.com