Паглядзіце, якая сімвалічная птушка прыляцела да цэнтральнага офіса Дэпартамента аховы ФОТАФАКТ

17.10.2019 / 11:25

Напярэдадні дня ўтварэння службы аховы МУС, які адзначаецца 29 кастрычніка, супрацоўнікаў цэнтральнага «офіса» гэтай структуры, Дэпартамента аховы, наведала незвычайная госця —сава. Начная птушка заляцела да іх проста ў двор па вуліцы Грушаўскай, паведамляе МУС у сваім тэлеграм-канале.

Гэтая птушка з'яўляецца сімвалам дэпартамента. І невыпадкова, бо супрацоўнікі гатовы прыйсці на дапамогу ў любы час сутак, нагадвае афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

Nashaniva.com