Макей і Лаўроў абмеркавалі актуальныя пытанні
17.10.2019 / 12:13
Адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага замежнапалітычнага ведамства.
«Кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў дзвюх дзяржаў абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін, кантакты паміж міністэрствамі замежных спраў і актуальнае развіццё сітуацыі ў рэгіёнах з павышанай напружанасцю», - праінфармавалі ў МЗС.