Удзел у перапісе ўзялі чатыры мільёны чалавек 

17.10.2019 / 13:33

Праз стацыянарныя ўчасткі і анлайн удзел у перапісе ўзялі больш за чатыры мільёны чалавек, прычым праз інтэрнэт 1 млн 643 тысячы.

Апошні дзень перапісу ў інтэрнэце заўтра. Стацыянарныя ўчасткі будуць працаваць да 30 кастрычніка. А з панядзелка будуць па хатах хадзіць перапісчыкі і перапісваць тых, хто не даў рады праз інтэрнэт ці ўчасткі.

Nashaniva.com