Супрацоўнік офіса Зяленскага пераблытаў Літву з Латвіяй. І яму падарылі атлас

17.10.2019 / 14:13

Супрацоўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага атрымаў у падарунак атлас пасля таго, як пераблытаў Латвію з Літвой. Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбукук кіраўнік офіса Зяленскага Кірыл Цімашэнка.

Інцыдэнт адбыўся 16 кастрычніка, калі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў з афіцыйным візітам у Латвію. На старонцы офіса было апублікавана паведамленне, што ўкраінскі лідар прыбыў у Літву.

«Спецыяліст па працы ў сацыяльных сетках, які зрабіў гэтую памылку, атрымаў спагнанне і геаграфічны атлас у падарунак», — напісаў Цімашэнка.

Nashaniva.com