ДАІ: на скрыжаванні Чыгуначная — Сямашка — Алібегава сёння абмяжуюць рух

18.10.2019 / 10:26

З 14.30 магчыма будзе абмежаваны рух на скрыжаванні вуліц Чыгуначная — Сямашка — Алібегава ў Мінску, паведамляе тэлеграм-канал ДАІ. Гэта звязана з правядзеннем Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта следчага эксперыменту.

ДАІ просіць кіроўцаў улічваць гэта, выбіраючы маршрут.

Nashaniva.com