Лукашэнка: Акадэмія кіравання пры прэзідэнце павінна стаць галоўнай ВНУ

18.10.2019 / 11:34

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са слухачамі, студэнтамі, магістрантамі і аспірантамі, прафесарска-выкладчыцкім складам, супрацоўнікамі Акадэміі кіравання, піша БелТА.

«Не толькі як мы гэта робім, але як гэта разумеюць нашы людзі. Мы павінны гэта зрабіць у разуменні нашага грамадства», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што хацеў бы паспець пры сваім прэзідэнцкім жыцці пабудаваць новую акадэмію: не толькі з пункту гледжання новых карпусоў, але і з пункту гледжання выкладання па новых методыках і праграмах. «Практыка-арыентаваная ВНУ, куды б імкнуліся паступіць усё не толькі з нашай краіны, але і з-за мяжы», — адзначыў ён.

Nashaniva.com