Эрдаган назваў дэзінфармацыяй паведамленні аб зрыве перамір'я ў Сірыі

18.10.2019 / 14:38

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган заявіў, што складзенае напярэдадні пагадненне аб спыненні агню ў паўночнай Сірыі працягвае дзейнічаць, а звесткі аб ранішніх абстрэлах з'яўляюцца дэзінфармацыяй, паведамляе агенцтва Reuters.

Па словах Эрдагана, ён асабіста размаўляў на гэтую тэму з міністрам абароны Турцыі, адзначае Hurriyet. Апошні паведаміў, што ніякіх баёў не вядзецца, а курдскія ваенныя фарміраванні адыходзяць з зоны бяспекі на мяжы з Сірыяй.

Кіраўнік турэцкай дзяржавы таксама адзначыў, што ў адпаведнасці з прынятым планам буферная зона, якая гарантуе бяспеку яго краіны, будзе распасцірацца да мяжы з Іракам, а ў глыбіню складзе 32 кіламетры.

Nashaniva.com