Румас едзе ў Маскву, дзе сустрэнецца з Мядзведзевым

21.10.2019 / 14:16

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас 22 кастрычніка зробіць рабочы візіт у Маскву, дзе сустрэнецца са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым. Пра гэта паведамілі ТАСС у панядзелак у прэс-службе Савета міністраў Беларусі.

«У рамках візіту плануецца ўдзел прэм'ер-міністра ў міжнародным форуме ў Сколкава. Таксама запланавана сустрэча з Дзмітрыем Мядзведзевым», — адзначылі ў прэс-службе ўрада Беларусі.

Nashaniva.com