З'явіўся расклад цырымоній у гонар перапахавання Каліноўскага
21.10.2019 / 21:17
Падрыхтоўка да перапахаваньня Кастуся Каліноўскага ў Вільні, кастрычнік 2019.
Беларускі грамадзкі камітэт ушанаваньня памяці паўстанцаў апублікаваў папярэдні плян мерапрыемстваў на 22—24 лістапада з нагоды перапахаваньня паўстанцаў 1863—1864 гадоў у Вільні, піша Радыё Свабода.
Што за камітэт?
У камітэт уваходзяць грамадзкія дзеячы Беларусі, прадстаўнікі беларускай дыяспары за мяжой, у тым ліку зь Вільні. Узначальвае камітэт доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.
Што ў раскладзе?
22 лістапада, пятніца
11.00—11.45 — Разьвітаньне грамадзкасьці з паўстанцамі ў Катэдральным касьцёле Вільні (уваход свабодны).
12.00 — Пачатак урачыстай імшы ў Катэдральным касьцёле Вільні (уваход абмежаваны, але на Катэдральнай плошчы будуць усталяваныя адмысловыя вялікія экраны).
13.20 — Пачатак пешай разьвітальнай працэсіі ад Катэдральнага касьцёла да могілак Росы.
14.00 — Цырымонія пахаваньня парэшткаў у калюмбарыі капліцы на могілках Росы.
Вечар — Канцэрт гурта «Dzieciuki» (дакладны час і месца агучаць пазьней).
23 лістапада, субота
11:00 — Грэка-каталіцкае богаслужэньне за супакой паўстанцаў 1863-1864 гадоў у Базыльянскіх мурах (Святатроіцкая грэка-каталіцкая царква, адрас: Aušros Vartų g. 7B).
13:00 — Сустрэча грамадзкасьці з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі (дакладныя час і месца назавуць пазьней).
16:00 — Містэрыя: гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем прысьвечаны паўстаньню 1863-1864 гадоў (дакладны час і месца назавуць пазьней).
18:00 — Паўстанцкі ланцуг: жалобнае грамадзкае шэсьце са зьнічамі ад Вострай брамы да могілак Росы.
24 лістапада, нядзеля
12:00 — Беларускае рымска-каталіцкае набажэнства за спакой паўстанцаў у касьцёле Сьв. Варфаламея на Зарэччы (адрас: Užupio g., 17).
14:00 — 16:00 — Бясплатныя пазнавальныя вандроўкі па беларускіх мясьцінах Вільні. Сустрэча каля касьцёла Сьв. Варфаламея на Зарэччы (Užupio g., 17).