Анекдот. Калі я буду залежны...

21.02.2009 / 16:21

Жонка і муж сядзяць у гасцёўні, гамоняць. Пакрысе гутарка выцярэбліваецца на тэму клінічнай смерці.

Муж: «Калі я, барані Божа, апынуся ў стане расліны і буду залежны ад электрычных прыбораў ды вадкасці, што будзе нетаропка залівацца ў мяне, — не вагайся, адразу адключы мяне ад усіх гэтых прыстасаванняў».

Жонка ўздымаецца, выключае тэлевізар і кампутар, выхоплівае з мужавых рук бляшанку з півам і выкідае яе ў сметніцу.