Што пісала НН 100 гадоў таму

21.02.2009 / 16:22

У Галіцыі (Аўстрыя), дзе жывуць украінцы і палякі, а таксама і ў Нямеччыне дробныя гаспадары не маюць коней; яны аруць і возяць каровамі. Дзеля нас — беларусаў — гэта пакажацца, можа, і смешным, калі хто адзавецца: «Янка, запрагай карову! Паедзем у мястэчка!..» У немцаў і ў Галіцыі спачатку таксама ўсе смяяліся з тых, хто ездзіў на карове. Але потым і самі змеркавалі, што з гэтага вялікая карысць і не трымалі коней.

«Наша Ніва». №6—7. 1909