Чаму не зарэгістравалі прарасійскага актывіста Лушча? Ён не сабраў і паловы подпісаў

28.10.2019 / 10:46

Прарасійскі актывіст, лідар «Румола» Сяргей Лушч спрабаваў стаць кандыдатам у дэпутаты па Грушаўскай акрузе №98.

Сяргей Лушч. Фота «Вестник Кавказа»

Задума скончылася правалам — Лушча не зарэгістравалі.

Зрэшты, такі ж лёс напаткаў шмат каго з прэтэндэнтаў, у першую чаргу апазіцыйных. Камісіі чапляліся да якасці подпісаў — і здымалі палітыкаў з выбараў.

Але сітуацыя з Лушчом іншая. Каб стаць кандыдатам, трэба сабраць 1000 подпісаў у сваю падтрымку. Для прарасійскага актывіста гэта аказалася невыканальная задача. Як тлумачыцца ў рашэнні акруговай камісіі №9/7 ад 17 кастрычніка 2019 года, Лушч прадставіў 79 лістоў, якія змяшчаюць 489 подпісаў.

Гэтыя подпісы ніхто нават не правяраў на праўдзівасць, настолькі мізэрная была іх колькасць.

«На гэтым этапе выбарчая кампанія для нашай каманды завершана. А я працягваю сваю працу ў публічнай палітыцы», — падсумаваў свой удзел у выбарах Лушч.

Чытайце. Ад неанацызму і змагання з «юда-хрысціянскай акупацыяй» да студыі Давыдзькі: спецматэрыял пра кіраўніка «Румола» Сяргея Лушча

Nashaniva.com