Насельніцтва Мінска ад пачатку года скарацілася больш чым на 6000 чалавек
28.10.2019 / 12:10
Па стане на 1 кастрычніка 2019 года насельніцтва Беларусі склала 9 454 800 чалавек. Такія звесткі прыводзіць у сваёй справаздачы Белстат.
фота Надзеі Бужан
У пачатку года лічба складала 9 475 200 чалавек, а 1 ліпеня — 9 456 200 чалавек.
Такім чынам, за апошні квартал насельніцтва краіны скарацілася на 1400 чалавек, ад пачатку года — больш чым на 20 тысяч.
Адметна, што апошнія месяцы падзенне адбываецца за кошт Мінска.
У сталіцы цяпер жыве 1 986 600 чалавек. Гэта на 3700 чалавек менш, чым улетку, і на 6100 чалавек менш, чым у пачатку года.