Лукашэнка заявіў пра неабходнасць падумаць пра больш сур'ёзную наземную абарону БелАЭС
28.10.2019 / 12:54
Адпаведную заяву ён зрабіў сёння, заслухоўваючы даклад аб ваенна-палітычным становішчы, рызыках, выкліках і пагрозах для Беларусі, перадае БЕЛТА.
Ён звярнуў увагу, што палігон Пабрадэ ў Літве, куды перакідваецца амерыканскі вайсковы кантынгент, у прыватнасці бранятанкавыя сілы, знаходзіцца літаральна за некалькі кіламетраў ад Беларускай атамнай станцыі. «Таму трэба быць тут акуратна. Не дай бог, другі Чарнобыль. Еўропа яго не перажыве», — папярэдзіў беларускі лідар.
Ён адзначыў, што ў Беларусі добра абаранілі атамную станцыю з паветра. «Мы там стварылі цэлы супрацьпаветранай полк з найноўшым узбраеннем — «Тор-М2» (зенітны ракетны комплекс) — нядаўна закупілі і перакінулі туды. Нашы вайскоўцы валодаюць гэтай зброяй у дасканаласці», - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
Разам з тым, заявіў ён, трэба падумаць і пра больш сур'ёзную наземную абарону АЭС. Аляксандр Лукашэнка пры гэтым выказаў упэўненасць, што ў Літве разумеюць: калі раптам здарыцца няштатная сітуацыя на атамнай станцыі, то мала не падасца па абодва бакі мяжы. «Вось гэта трэба мець на ўвазе», — сказаў ён.