У Гомелі ратавальнікі прыплылі па змерзлае кацяня, якое адзінока сядзела пад апорай моста ФОТА

28.10.2019 / 13:24

Пра выпадак піша мясцовае таварыства абароны жывёл «Дабрыня».

Змёрзлае і галоднае кацяня сядзела каля апоры моста. Як яно там апынулася, невядома - вакол вада, падабрацца да апоры няма ніякай магчымасці. Кацяня заўважыла дзяўчына Настасся і патэлефанавала выратавальнікам.

- Ужо праз 30 хвілін прыплыў катар і кацяня было выратаванае! - распавялі валанцёры «Дабрыні».

Цяпер выратаванай жывёліне шукаюць дом і гаспадароў.

Nashaniva.com