«Форд» у Магілёўскім раёне збіў жанчыну — яна ішла па цэнтры дарогі

28.10.2019 / 14:08

ДТЗ адбылося 27 кастрычніка ў 21.50 паблізу вёскі Навасёлкі, паведамляюць mogilevnews.by

51-гадовы жыхар Буйнічаў на «Фордзе», здзейсніў наезд на жыхарку вёскі Навасёлкі, якая ішла ў сустрэчным напрамку па цэнтры праезнай часткі.

Пешаход са шматлікімі траўмамі шпіталізаваная. Паводле папярэдняй інфармацыі, яна знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення, святлоадбіўнымі элементамі пазначаная не была.

Nashaniva.com