Затрыманні на Дзень роднай мовы

хроніка апазіцыі

22.02.2009 / 10:30

У Гомелі затрымалі сем актывістаў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт», якія прыйшлі да помніка Кірылу Тураўскаму, каб ускласьці ўскласьці кветкі з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Яны несьлі плякат зь перакрэсьленым надпісам «Беларуская мова».

Міліцыянты спачатку папярэдзілі маладзёнаў аб адказнасьці, а пачуўшы ў адказ, што гэта культурніцкая акцыя, выклікалі аўтобус.

Усіх затрыманых адвезьлі ў аддзяленьне міліцыі Цэнтральнага раёну Гомеля.